16 кастрычніка ў 17.30 у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца літаратурная вечарына Вольгі Коваль з прэзентацыяй новага зборніка лірычнай паэзіі «Батлейка».
На прэзентацыі ў аўтарскім выкананні будуць гучаць вершы пра шчырасць адносін, роздумы над сутнасцю творчасці і пошукі вышэйшай справядлівасці. У пяты зборнік паэзіі Вольгі Коваль «Батлейка» ўвайшлі творы апошніх гадоў, якія яскрава перадаюць прагу волі і жаданне спасцігнуць глыбіню пачуцця, каб парушыць аднастайнасць штодзённасці. Вершы адлюстроўваюць індывідуальнасць светаўспрымання аўтара.
Асаблівую атмасферу створыць сугучча музыкі і слова. На вечарыне выступяць пачынаючыя паэты і музыкі.
Зборнік «Батлейка» адрасуецца шырокаму колу чытачоў, таму на літаратурную вечарыну запрашаюцца шчырыя аматары сучаснай беларускай паэзіі.
Адрас: г.Мінск, вул. К.Маркса, 12
Штодня з 11.00 да 19.00
Тэлефон: 327 43 22
histmuseum.by