Літаратурна-дакументальная экспазіцыя «Аркадзь Смоліч: служэнне роднаму краю»


29 ліпеня 2023 года ў філіяле “Беларуская хатка” распачне сваю працу часовая літаратурна-дакументальная экспазіцыя “Аркадзь Смоліч: служэнне роднаму краю”. Выстаўка прымеркавана да 85-годдзя з дня смерці Аркадзя Антонавіча Смоліча – таленавітага вучонага, дзеяча беларускага нацыянальнага адраджэння.

Аркадзь Смоліч – навуковец, грамадскі дзеяч, краязнаўца, выкладчык, выдавец, рэдактар, публіцыст. Светлы чалавек, які паспяхова праявіў свой талент у розных галінах навукі, зрабіў значны ўнёсак у развіццё роднага краю.

Адным з першых, з кім сустрэўся Максім Багдановіч, ступіўшы на беларускую зямлю, быў менавіта Аркадзь Смоліч – шчыры сябар і аднадумца, які ўвесь час прысутнічаў у жыцці паэта на Радзіме, падтрымліваў. Вялікае задавальненне прыносіла ім абодвум грамадская праца, сустрэчы ў клубе нацыянальнай інтэлігенцыі “Беларуская хатка”, дзе збіраліся разам, каб падзяліцца думкамі, правесці час, ладзілі сустрэчы з дэкламацыяй вершаў.

На выстаўцы “Аркадзь Смоліч: служэнне роднаму краю” ўвазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены прадметы, звязаныя з асобай Аркадзя Смоліча: фатаграфіі, кнігі, рукапісы, эпісталярыі, дакументы. У аснову часовай экспазіцыі пакладзены матэрыялы з фондаў Літаратурнага музея Максіма Багдановіча.

Экспанаванне працягнецца з 29 чэрвеня па 17 ліпеня 2023 года.

Наведаць выстаўку можна па ўваходным квітку ў музей.

Ласкава запрашаем!

Адрас: г. Мінск, вул. Рабкораўская, 19.

Кантактны тэлефон: +375 17 375 52 13.

618