«Самі з вусамі»


"Ноч музеяў” – цудоўная нагода для новых знаёмстваў! Запрашаем усіх ахвочых наведаць імпрэзу “Самі з вусамі”, цягам якой вы даведаецеся, чым цяпер жыве музей знакамітага беларускага паэта, паўдзельнічаеце ў майстар-класах і квэстах, праверыце свае веды і атрымаеце новыя.

ПРАГРАМА:

Выставачная зала:

17.00 МАЛЮНКІ І ВЕРШЫ
экскурсійна-інтэрактыўная праграма з праглядам анімацыйнага фільма і “стварэннем мультфільма” сваімі рукамі;

18.00 ХТО МЫ ТАКІЯ?
літаратурны квіз (запіс: +37529 1017147 або гугл-формаhttps://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSeQFgiAcTLjvVPmTThLfXtSIMnI_22j...або на месцы);

20.00 ШУФЛЯДКА
жартаўлівыя спаборніцтвы па адгадванні беларускіх загадак, веданні цікавых слоўцаў і "літаратурным кракадзіле";

21.30 МАСТАЦКІ CUSTOM
перформанс ад Святланы Верабей;

22.30 КАНЦЭРТ МІХАЛА БАРАНОЎСКАГА
на вершы Уладзіміра Караткевіча, Максіма Багдановіча, Алеся Наўроцкага.

00.00 ГОРАД МАЙСТРОЎ
паказ рэстаўраванай кінастужкі студыі “Беларусьфільм”

Экспазіцыя:

17.00 – 22.30 – інтэрактыўныя пляцоўкі:

  • САМ САБЕ БАТЛЕЙШЧЫК – знаёмства з гісторыяй беларускага лялечнага тэатра, паказ сцэнак, спроба сябе ў ролі батлейшчыка;
  • КНІГАНОША – “хадзілка” па зачарованым царстве Максіма Багдановіча;
  • МУЗЫКА – беларускія інструменты на слых, выгляд і “смак” слова;
  • КВЭСТ ФОТА”АХВОТА” – магчымасць глянуць на экспазіцыю музея пад новым ракурсам;
  • “ПРЫВІТАННЕ З МІНСКА” – майстар-клас па тым, як перадаць прывітанне без месенджэра.

Фае:

17.00 – 22.30 – інтэрактыўныя пляцоўкі:

  • ЛЯЛЬКА-МОТАНКА – знаёмства з традыцыйнай беларускай лялькай;
  • ПЛАКЕТКА – майстар-клас па вырабе з гліны сувенірнага медаля “Максім Багдановіч”;
  • ФОТАЗОНА І ВЫСТАЎКА “ВУСАЦІКАЎ” кан. ХІХ – пач. ХХ стагоддзя.

Падворак:

17.00 – 20.00 – перасоўная выстава“Максім Багдановіч – жыццё і творчасць”.

Мноства прызоў, падарункаў і новых знаёмстваў!

КВІТКІ: 10 рублёў
5 рублёў – на мерапрыемствы праграмы з 17.00 да 17.30, з 0.00 да 02.00.
15 рублёў – агульны квіток на наведванне праграм "Ноч музеяў" Літаратурнага музея Максіма Багдановіча і Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Дадатковая інфармацыя – у музейных сацсетках і па тэл: +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

232