Літаратурна-музычная імпрэза
“Лютаўскае спатканне”
22 лютага 2023 года, а 19-й гадзіне ў Літаратурным музеі Максіма Багдановіча адбудзецца выступленне ансамбля салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам Людмілы Каліноўскай з праграмай “Лютаўскае спатканне”.
У выкананні салістаў ансамбля, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў Юрыя Каліноўскага (скрыпка), Юліі Ражкоўскай (віяланчэль), Максіма Юргілевіча (габой), Вікторыі Янушкевіч (флейта) прагучаць наступныя творы:
Альфрэд Шнітке. Балет, менуэт і фуга з “Сюіты ў старадаўнім стылі” для скрыпкі і струннага аркестра;
- Галіна Гарэлава. Alba для віяланчэлі і аркестра;
- Галіна Гарэлава. “Прибаутка” для габоя і струннага аркестра;
- Эдуард Элгар. “Салют любові”;
- Галіна Гарэлава. Perpetuum moto, “Другі партрэт Радаславы”;
- Галіна Гарэлава. Пасакалля для скрыпкі і струннага аркестра
- Аляксандр Літвіноўскі. Уверцюра;
- Фрыц Крэйслер. “Цудоўны размарын”, “Радасць кахання”;
- Клод Франсуа. “My way”.
Вядоўца, дырыжор – Людміла Каліноўская.
Акрамя таго, вас чакае выдатная беларуская паэзія XX стагоддзя і літаратурныя партрэты яе стваральнікаў ад загадчыка музея Міхала Бараноўскага.
Уваходны квіток – 10 рублёў (квіткі можна замовіць анлайн, а таксама набыць у касе музея).
Падрабязную інфармацыю можна атрымаць на музейных старонках у сацыяльных сетках і па тэлефонах: +375 29 850 73 27, +375 17 363 07 61.
Літаратурны музей Максіма Багдановіча
Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а