Адкрыццё часовай экспазіцыі “Ірдзяцца зоры нашых дзён” да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь


«Ірдзяцца зоры нашых дзён». Литературно-мемориальный музей Якуба Коласа. г. Минск, 2018 г.

29 чэрвеня 2018 года а 16-й гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на ўрачыстае адкрыццё часовай экспазіцыі “Ірдзяцца зоры нашых дзён” да Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь. 3 ліпеня займае асаблівае месца ў гісторыі нашай краіны і лёсе беларускага народа. Гэта свята ўсіх, хто ганарыцца сваёй краінай, шануе яе гісторыю, хто сваёй працай і талентам кожны дзень уносіць уклад у росквіт роднай зямлі.

Якуб Колас увесь час сэрцам і думкамі быў поруч з беларусамі, якія змагаліся за свабоду і жыццё. У Ташкенце працавала Акадэмі навук Беларусі, у Якуба Коласа там жа выйшаў зборнік “Голас зямлі”, паэмы “Адплата”, “Суд у лесе”. Бесперастанна друкаваліся патрыятычныя вершы, артыкулы, у якіх моц і трывучасць беларускага народа ў змаганні за ўласную свабоду ставіліся ў прыклад.

На часовай экспазіцыі ўпершыню будуць прадстаўлены матэрыялы з прыватнага архіва нашчадкаў Якуба Коласа, асабістыя рэчы і прыжыццёвы партрэт паэта, прывезеныя з Ташкенту, фотаздымкі, невядомыя лісты Якуба Коласа да А. Кетлер і інш.

101