Прэзентацыя кнігі Сяргея Дзюбы і Таццяны Дзюбы “Горад Зіма” і Міхася Пазнякова “Цяпло рамонкавай завеі”


Прэзентацыя кнігі Сяргея і Таццяны Дзюбы «Горад Зіма» і Міхася Пазнякова «Цяпло рамонкавай завеі». Литературно-мемориальный музей Якуба Коласа. г. Минск, 2018 г.

26 красавіка 2018 года а 16 гадзіне Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на прэзентацыю кнігі вядомых украінскіх паэтаў Сяргея Дзюбы і Таццяны Дзюбы “Горад Зіма” ў перакладзе на беларускую мову і кнігі старшыні Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхася Пазнякова “Цяпло рамонкавай завеі” ў перакладзе на ўкраінскую мову. Таццяна Дзюба скончыла факультэт журналістыкі Кіеўскага нацыянальнага ўніверсітэта імя Тараса Шаўчэнкі, з’яўляецца доктарам навук па сацыяльных камунікацыях і членам Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны і Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны. У кола прафесійнай цікавасці Таццяны Дзюбы ўваходзяць пераклад, паэзія, літаратуразнаўства, крытыка, журналістыка, педагогіка. Сяргей Дзюба таксама з’яўляецца членам Нацыянальнага саюза пісьменнікаў Украіны, паэт, празаік, публіцыст, драматург, перакладчык, крытык. Сяргей Дзюба ўзначальвае Міжнародную літаратурна-мастацкую Акадэмію Украіны і працуе намеснікам галоўнага рэдактара Чарнігаўскай абласной газеты “Дзяснянская праўда”.

Падчас прэзентацыі плануецца выступленне аўтараў Сяргея Дзюбы і Таццяны Дзюбы, а таксама перакладчыка іх кнігі старшыні гарадскога аддзялення грамадскага аб’яднання “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Міхася Пазнякова, беларускіх паэтаў і пісьменнікаў.

Уваход вольны!

118