Прэзентацыя ранніх манет Вялікага Княства Літоўскага

11.10.2017 17:00

11 кастрычніка 2017 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (першы паверх) адбудзецца прэзентацыя набытых праз краудфайндзінг ранніх манет Вялікага Княства Літоўскага. Гэта пенязі (дэнарыі), якія біліся ў часы вялікіх князёў Альгерда, Вітаўта і Ягайлы. Акрамя гэтага будзе прэзентаваны невялічкі скарб XV ст. і 2 пенязя Альгерда і Ягайлы, перададзеныя аматарамі прыборнага пошуку. Самая ранняя манета, якую адносяць да чаканкі Альгерда, з'яўляецца імітацыяй данга Залатой Арды. Другая, больш пазнейшая, месціць на рэверсе кірылічную легенду, адзін з варыянтаў расшыфроўкі якой слова: "ПЕЧАТ". Манеты Ягайла падзяляюцца на два тыпа: партрэтныя пенязі (6 адзінак) і пенязь з выявай вершніка і легендай "КНЯЗ ЯГА+ПО". Самыя познія манеты, гэта пенязі Вітаўта з выявай Калюмн і наканечніка дзіды з крыжом. 5 такіх манет і адзін пражскі грош складаюць невялікі скарб з Маладзечанскага раёна.

Дадзеная акцыя праводзілася праз платформу па збору сродкаў Талака https://www.talaka.org/. Асобную падзяку выказваем спонсару, які пералічыў большую частку грошаў на праект і пажадаў застацца ананімам. Запрашаем на прэзентацыю ўсіх зацікаўленых і апантаных гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь
Мінск, вул. К.Маркса, 12
Штодня з 11.00 да 19.00
Тэл .: 327–43–22
histmuseum.by