Будзь як Янка Купала: таленавітым і закаханым, стыльным і элегантным, маладым і крэатыўным! Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае ўсіх павіншаваць Песняра з юбілеем у рамках Міжнароднай акцыі «Ноч музеяў».
У залах музея наведвальнікам будзе прапанавана ўнікальная магчымасць:
- паразважаць над тым, за якія дасягненні Янка Купала ў свой час мог атрымаць Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры.
- прайсці пасвячэнне ў таварыства філаматаў і філарэтаў.
- прыняць удзел у майстар-класе па гістарычных танцах.
- пазнаёміцца з беларускай геральдыкай.
- убачыць канцэртную праграму тэатра “Жывое слова”.
- патрапіць на Парнас.
- завітаць у госці да Песняра.
- зрабіць адметныя фотаздымкі з лётчыкамі.
- раскрыць таямніцу “Кода Купалы”.
Толькі адзін раз у год!
Толькі адну ноч!
Толькі 1 рубель!
Падрабязней па тэлефоне 327 78 66