Выстава Юліі Мардванюк «Легенда Лошыцкага парка»

04.03.2017 16:00
09.05.2017 18:00
4 сакавіка 2017 ў сядзібным доме музея «Лошыцкая сядзіба» – філіялам ДУ «Музей гісторыі горада Мінска» – адбудзецца цырымонія адкрыцця выставы Юліі Мардванюк «Легенда Лошыцкага парка».
«Легенда Лошыцкага парка» – першая персанальная выстава беларускай мастачкі Юліі Мардванюк – члена секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў Беларускага саюза мастакоў, вучаніцы М.А. Шчамялёвай і Г.П. Крываблоцкай.
На выставе прадстаўлена больш за 40 твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разнастайных тэхніках мастацкага тэкстылю – габелен, батык, ткацтва, лямец, маляванка, тэкстыльныя арт-аб’екты, а таксама жывапіс – серыя нацюрмортаў, пейзаж, сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі.
Такая разнастайнасць твораў – вынік дзесяцігадовай стараннай працы і творчага пошуку аўтара.
Візітнай карткай выставы з’ўляецца габелен-трыптых «Легенда Лошыцкага парка», таму, невыпадкова, што месцам правядзення выставы абраны музей «Лошыцкая сядзіба» у Лошыцкім сядзібна-паркавым комплексе – помніку гісторыі і культуры XVIII-XIX стагоддзяў. Навакольнае асяроддзе, авеянае мноствам легенд і паданняў, натхніла мастачку на стварэнне шэрагу твораў, прысвечаных гэтым землям.

Выстава працуе па 9 мая 2017 года.
Час працы: 11:00 – 18:00 (з 5 сакавіка па 1 красавіка), 11:00 – 19:00 (з 1 красавіка па 9 мая).
Выхадныя: панядзелак, аўторак.
Адрас: г. Мінск, праезд Чыжэўскіх, 8-2.
Кантактныя тэлефоны: +375 (17) 285-18-86, +375 (17) 321-24-30.
Кошт наведвання:
2.00 BYN – дарослыя,
1.00 BYN – студэнты ВНУ,
0.50 BYN – вучні школ, ПТВ, ССНУ.