«Музей жадае пазнаёміцца…»


«Музей жадае пазнаёміцца…». Музей истории города Минска. Минск, 2017 г.
Інтэрактыўную бясплатную суперакцыю да 950-годдзя летапіснага ўспаміна пра Мінск прапаноўвае мінчанам і гасцям сталіцы “Музей гісторыі горада Мінска”.
4 сакавіка 2017 года музей чакае да сябе ў госці.

Любы чалавек, знаходзячыся ў Мінску, хоць раз праходзіў поруч з Мінскай гарадской ратушай, падымаўся па прыступках уздоўж будынка Белпрампраекта, спускаўся па вуліцы Кірылы і Мяфодзія на набярэжную. Пры гэтым, не кожны адчуваў, што недзе поруч знаходзіцца незнаёмы Музей.
А ці знаёмы Вы з Музеем гісторыі горада Мінска? Напэўна не так, каб быць пастаяннымі сябрамі.
Таму, Музей вырашыў не спаць у шапку і пазнаёміцца з Вамі сам! Патрабаванні ў Музея не такія і строгія: вашае сацыяльнае становішча, пол і ўзрост – не маюць значэння, галоўнае, каб чалавек быў харошы!
Музей гісторыі горада Мінска – гэта не проста адзін будынак у цэнтры горада. Гэта шэраг тэматычных экспазіцый, прысвечаных розным сферам гарадскога жыцця, якія размяшчаюцца ў Верхнім горадзе Мінска.
Толькі 4 сакавіка 2017 года Музей адразу раскажа пра свае філіялы, пакажа ўсе экспазіцыі і тэматычныя выставы. Вас чакаюць:
- У Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага і Гарадской мастацкай галерэі твораў Л. Шчамялёва - незабыўнае падарожжа ў свет мастацтва;
- У Мінскай гарадской ратушы - цікавыя гісторыі падарожнікаў, якія праязжалі праз наш горад;
- У экпазіцыі “Карэтная” - пуцявыя прыгоды мінчан;
- У Ахеалагічным музеі - сустрэча са старажытнымі мінскімі мамантамі;
- У арт-гасцёўні “Высокае мѣста” - утульная, творчая атмасфера.
Усіх харошых людзей Музей чакае 4 сакавіка 2017 года. Для таго, каб пазнаёміцца з Музеем, трэба загадзя забраць квіток з пазначаным месцам і часам сустрэчы.

З 22 лютага па 3 сакавіка ўключна можна атрымаць бясплантыя квіткі ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага па адрасе пл. Свабоды, 15 з 11.00 да 18.30 (Колькасць квіткоў абмежавана).
Даведкі па тэлефоне (017) 321 24 30.

113