Выстава "Захавальнікі старой веры. Мастацкая спадчына стараабраднікаў"


24 верасня а 17-й гадзіне адкрываецца выстава "Захавальнікі старой веры. Мастацкая спадчына стараабраднікаў" са збору Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

На выставе экспануецца каля 100 твораў, якія прадстаўляюць культуру стараабраднікаў, сярод якіх творы металапластыкі: складні, абразкі, нацельныя крыжыкі, крыжы-ўрэзкі. Наведвальнікі змогуць убачыць ружанцы-лестаўкі, на якіх маліліся стараабраднікі. Уяўляюць цікавасць тканыя з характэрнай вышыўкай ручнікі, якія перад гледачамі паўстануць упершыню. Дапоўняць веды пра культуру стараабраднікаў рукапісныя і старадрукаваныя кнігі. Помнікі, прадстаўленыя на выставе, належаць пераважна да ХІХ ст. і даюць інфармацыю пра культуру стараабраднікаў, якія пражывалі ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі.

Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна

130