З 29 лістапада ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь “Дом-музей I з'езда РСДРП” пачне працу выстава “Дзіва пад мікраскопам”, якая праводзіцца сумесна з НП “Міжнародная гільдыя майстроў” (г.Санкт-Пецярбург, Расійская федэрацыя).
28 лістапада а 17.00 адбудзецца афіцыйнае адкрыццё выставы для СМІ з удзелам аўтара прадстаўлены работ Уладзімерам Аніскіным.
Выстава ўнікальная тым, што памер большасці экспанатаў менш міліметра. Экспанаты ўнікальнай экспазіцыі "Дзіва пад мікраскопам" гледачы разглядаюць толькі пры дапамозе мікраскопаў, паколькі памер шматлікіх рукотворных твораў не перавышае сотых доляў міліметра. Сярод экспанатаў - далікатная ружа, змесцаваная на тарцы воласа, сабраная з пігмента і часцінак пылу, цэлы аэрадром, які змясціўся на макавым зярнятку, дзяржаўныя ўзнагароды на зрэзе рысавага зярнятка і шматлікае іншае.
Інфармацыя ўзята з афіцыйнага сайта Нацыянальнага гістарычнага музея РБ. Больш падрабязна