Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае 27 красавіка ў 17.30 на чарговую сустрэчу праекта "Чытаем сваё. Класіка".
УВАГА! Гэтым разам сустракаемся у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А)
Літаратурны музей Петруся Броўкі запрашае 27 красавіка ў 17.30 на чарговую сустрэчу праекта "Чытаем сваё. Класіка".
Крохкая радасць хвілін і дыханне шчаслівага дня – гэта не ўсё, з чаго складаюцца хмельныя травы Яўгеніі Янішчыц. Паламяныя санеты Янкі Сіпакова і актавы з бясконцым радыусам Анатоля Грачанікава. Калядная варажба Максіма Багдановіча і вясенняя вёска Пімена Панчанкі… Што каханне? Што любоў?
Уся палітра пяшчотных пачуццяў беларускай класікі ў вершах, прызнаннях і расповедах.
Вядоўца – Ганна Севярынец
Запрошаныя госці:
Святлана Шырвель
Людміла Паўлікава-Хейдарава
Аксана Спрынчан
Яраш і Альжбета Малішэўскія
УВАГА! Гэтым разам сустракаемся у Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7А)