«Алеся і Алесь: пакуль не стоміцца пытанне пытаць...»

1 красавіка 2024 года ў 18.30 ў межах адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца сустрэча “Алеся і Алесь: пакуль не стоміцца пытанне пытаць...”. Да Дня смеху кіраўнікі Народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова” Алесь Мойскі і Алеся Сівохіна падрыхтавалі шмат сюрпрызаў і гатовы адказваць на пытанні наведвальнікаў да самай раніцы.

Назву сустрэчы даў радок з верша народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, які вядомы ў тым ліку сваімі гумарыстычнымі творамі. А кампазіцыя па вершах Рыгора Іванавіча стала першым творчым нумарам Алесі Сівохінай і Алеся Мойскага, з якога пачалася іх сумесная праца над спектаклямі і імпрэзамі тэатра “Жывое слова”.

У гэты вечар кіраўнікіі калектыву раскрыюцца па-новаму. Алеся Сівохіна заспявае пераважна песні з рэпертуару “Жывога слова”, якія звычайна чуюць удзельнікі тэатра падчас “капуснікаў” і тэатральных пасядзелак. А Алесь Мойскі, вядомы як журналіст, сцэнарыст і рэжысёр тэатра, прачытае свае ўласныя творы, якія піша з 15 гадоў і іх выпадкова маглі чытаць толькі падпісчыкі часопісаў “Маладосць”, “Бярозка” і газеты “Літартура і мастацтва”. Сярод песень і вершаў будуць як сумныя лірычныя творы, ад якіх пакоціцца сляза, так і вясёлыя, ад якіх слёзы ад смеху прамяжуюцца з усмешкай да вушэй. Адным словам, госці музея гатовы да эксперыментаў, здзівіць і рассмяшыць наведвальнікаў у Дзень смеху.

Чакаем вас 1 красавіка 2024 года ў 18:30 ў Доме Песняра на творчай сустрэчы “Алеся і Алесь: пакуль не стоміцца пытанне пытаць...”.

Кошт уваходнага білета – 6,50 рублёў.
Сардэчна запрашаем!

144