«Ружа-кветка»

Восеньскія вечары хуткай і ўпэўненай хадою прыходзяць на змену кароценькім восеньскім дзянёчкам. Віхуру залатога лісця прыбірае беллю зазімак. Да калядных святаў яшчэ далёка, а летняя спёка – ужо толькі успамін.

Спевы ў любую пару і з самых розных нагодаў заўжды суправаджалі жыццё беларусаў.

25 лістапада Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры і Студэнцкае этнаграфічнае таварыства запрашаюць правесці восеньскі вечар ва ўтульнай атмасферы традыцыйных спеваў і танцаў на імпрэзе “Ружа-кветка”.

Вас чакаюць:

  • лекцыя-прэзентацыя “Вясельныя вянкі ў традыцыйнай культуры”;
  • беларускія вясельныя, хрэсьбінныя, лірычныя песні;
  • інструментальная музыка і танцы.

Пачатак: 17:00 – лекцыя; 18:00 – спеўна-танцавальная праграма.

Кошт білетаў:

  • 10 руб. – на ўвесь час мерапрыемства;
  • 5 руб. – на лекцыю;
  • 7 руб. – на спеўна-танцавальную праграму.

Усіх сардэчна запрашаем!

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: вул. М. Багдановіча, 13.

283