Андрэю Макаёнку — 103!

12 лістапада, 103 гады назад, нарадзіўся выбітны драматург, сцэнарыст, Народны пісьменнік Беларусі, адзін з найбольш папулярных беларускіх творцаў – Андрэй Ягоравіч Макаёнак. Аўтар твораў – “Выбацайце, калі ласка”, “Лявоніха на арбіце”, “Трыбунал”, “Зацюканы апостал”. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, «Знак Пашаны», Кастрычніцкай Рэвалюцыі і медалямі, лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы, Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа.

З гэтай нагоды спяшым падзяліцца цудоўнай навіной – у архіве музея знойдзены ўнікальныя матэрыялы, звязаныя з А.Макаёнкам – гэта цікавыя фатаграфіі, даведка аб камандзірванні на тэатральны фестываль у Францыю, лісты А.Макаёнка да дачкі Алы і віньшаванне сыну Сяргею.

Гэтыя каштоўныя знаходкі значна папоўнілі наш музейны збор!

230