Дом-музей Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі

Максім Багдановіч – геній беларускай літаратуры… Але яго жыццёвы і творчы шлях быў звязаны з рознымі гарадамі і мястэчкамі Расійскай імперыі.

Менавіта таму сёння існуе пяць музеяў Максіма Багдановіча – Літаратурны музей Максіма Багдановіча ў Мінску і чатыры мемарыяльныя музеі Максіма Багдановіча ў Мінску, Ракуцёўшчыне, Гродна і Яраслаўлі.

Яраслаўскі музей Максіма Багдановіча створаны ў 1990-я гады, адкрыццё першай экспазіцыі адбылося ў 1992 годзе.

Днямі журналісты Беларускага тэлеграфнага агенцтва наведалі яраслаўскі музей класіка беларускай літаратуры і падрыхтавалі своеасаблівую творчую справаздачу.

Па спасылцы матэрыял пра музей Максіма Багдановіча ў Яраслаўлі:

https://www.belta.by/culture/view/v-etom-dome-zhil-bogdanovich-dobralis-do-tsentra-belorusskoj-kultury-v-jaroslavle-598176-2023/?fbclid=IwAR0irWiB9c4aECmMdD8etw6T0OVCTgz6mED2m6x-8-e_NRB2v61E0Usa_2Y

548