«Я не магу пра вас забыцца…»

Калі за вакном вісяць сталёвыя восеньскія хмары, а халодны вецер гуляецца сухім апалым лісцем, так хочацца ўтульнасці і цеплыні. Сагрэцца душой у несамавітай, амаль дамашняй атмасферы заўжды запрашае прастора музея Якуба Коласа ў ціхім цэнтры Мінска.

25 кастрычніка а 18-й у музеі адбудзецца прэм’ера літаратурна-музычнай кампазіцыі “Я не магу пра вас забыцца…” ў выкананні салісткі Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэата міжнародных конкурсаў Тамары Рэмез (сапрана) і кандыдата мастацтвазнаўства Святлены Немагай (фартэпіяна, канферанс).

У праграму ўвойдуць знаёмыя песні і рамансы беларускіх кампазітараў – Ігара Лучанка, Станіслава Манюшкі, Уладзіміра Алоўнікава, Юрыя Семенякі, Алега Чыркуна. Кожная нота іх твораў, прасякнутая любоўю да роднага краю, натхнёная радкамі не менш вядомых беларускіх паэтаў: Яна Чачота і Ўладзіслава Сыракомлі, Якуба Коласа і Янкі Купалы, Максіма Багдановіча і Адама Русака, Петруся Броўкі і Алеся Ставера.

Кошт уваходнага білета – 10 рублёў.

Тэлефон для даведак: 270-17-02

584