«Таямніца Бабруйскай крэпасці, змовы будучых дзекабрыстаў»

18 кастрычніка 2023 года а 16-й гадзіне ў працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца творчы вечар рэжысёра і пісьменніка Уладзіміра Арлова “Таямніца Бабруйскай крэпасці, змовы будучых дзекабрыстаў”.

Уладзімір Арлоў – беларускі пісьменнік, публіцыст, рэжысёр тэатра і кіно. За 40 гадоў працы на тэлебачанні Уладзімірам Арловым створаны дзясяткі дакументальных і мастацкіх фільмаў, спектакляў, канцэртаў, якія сёння складаюць залаты фонд Белтэлерадыёкампаніі.

Падчас творчага вечара 18 кастрычніка 2023 года Уладзімір Арлоў раскажа пра гістарычную падзею, якая не здарылася, и прапануе паразважаць, чаму не адбылося тое, чаму было наканавана здарыцца. Акрамя ўсяго Уладзімір Аляксандравіч прэзентуе сваю кнігу, што пабачыла свет у гэтым годзе “Таямніцы багемнага віру”.

Падчас імпрэзы ў фае будзе арганізаваны кніжны кірмаш.

Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.

Тэлефон для замовы квіткоў: 270-17-02

499