«Мама, белая галубка»

"Мама, белая галубка"

Алесь Чумакоў завітае ў Музей Якуба Коласа 14-га кастрычніка, каб зайграць рок-класіку па-беларуску і пад сапраўдныя гуслі.

Алесь ужо шмат гадоў займаецца вывучэннем, вырабам і папулярызацыяй старажытных гусляў. Калісьці яны былі папулярныя ў багатых гандлёвых гарадах нашага рэгіёна, а на кірмашах стагоддзямі гралі свае хіты вандроўныя гусляры. Цяпер традыцыя вяртаецца!

На канцэрце прагучаць песні Булата Акуджавы ў перакладзе на беларускую мову, а таксама песня-віншаванне матулям ў гонар свята.

Таксама музыка распавядзе пра гісторыю гусляў, адкажа на вашыя пытанні. Можна будзе набыць альбомы Алеся Чумакова на флэшках ці дысках.

14-га кастрычніка ў 15:00, музей Якуба Коласа (Акадэмічная, 5).
Кошт - 15 рублёў.

Тэлефон для даведак і замовы квіткоў: 270-17-02

424