«Між медыцынай, магіяй і рэлігіяй: замовы»

12 кастрычніка 2023 года а 18-й у працяг адукацыйна-музейнага праекта "Простыя словы" адбудзецца лекцыя Таццяны Валодзінай “Між медыцынай, магіяй і рэлігіяй: замовы”.

Таццяна Валодзіна — фалькларыст, доктар філалагічных навук, загадчык аддзела фалькларыстыкі і культуры славянскіх народаў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, даследуе фальклор беларусаў, традыцыйную духоўную культуру, з 1986 года сталы ўдзельнік палявых даследаванняў, што ахапілі большасць раёнаў на тэрыторыі Беларусі.

Асаблівую ўвагу даследчыца аддае народнай медыцыне і замовам беларусаў у еўрапейскім кантэксце, даследчыца талочнай абраднасці і песень беларусаў, сімволікі і семантыкі побытавых рэчаў, народнага календару, а таксама распрацоўшчыца фалькларыстычнага вывучэння народнай медыцыны беларусаў як часткі духоўнай культуры, этназнакавых функцый чалавечага цела.

Падчас імпрэзы ў фае будзе арганізаваны кніжны кірмаш.

Кошт уваходнага білета – 5 рублёў.
Сардэчна запрашаем!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, д. 5

Тэл. 270-17-02

323