«Шчаслівай долю назаві…»

Тут была – тут няма…
Як па адлёце душа:
ненаяўная толькі таму,
што няўгледная…

Ніна Мацяш

Жыццё часам прыносіць чалавеку мноства выпрабаванняў і далёка не кожны можа прайсці праз іх годна – пакінуўшы пасля сябе светлую памяць.

Ніна Мацяш – гэта выдатны прыклад чалавека, які не шукаў апраўданняў, а рабіў, нягледзячы на складанасці, усё магчымае, каб беларускае слова знаходзіла водгук у сэрцах аматараў прыгожага пісьменства. Яе паэтычныя радкі жывілі “бярозавым сокам радзімы” не адно пакаленне беларусаў, дапамагалі знайсці “радню па духу”. Дзякуючы Ніне Мацяш мы маем магчымасць знаёміцца з творамі Экзюперы, Мапасана, Шымборскай, паэтамі “Плеяды” на роднай мове.

У дзень народзінаў пісьменніцы запрашаем вас на імпрэзу, дзе падзеляцца ўспамінамі, згадкамі, вершамі юбіляркі яе сябры і знаёмыя.

Уваход вольны.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: +375 29 101 71 47, +375 17 363 07 61.

Адрас: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а.

240