У Мядзелі музей прэзентаваў выставу, прысвечаную Максіму Танку

Сёння супрацоўнікі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры прэзентавалі ў Мядзельскім музеі народнай славы часовую экспазіцыю “Максім Танк. Гартаючы жыцця свайго старонкі…”.

Выстава раскрывае творчы і жыццёвыя шляхі пісьменніка магутнага таленту, народнага паэта Беларусі Максіма Танка.

Увазе наведвальнікаў прадстаўлена перасоўная літаратурна-дакументальная экспазіцыя, а таксама, першыя выданні твораў пісьменніка, асабістыя рэчы, фатаграфіі, рукапісы, творы графікі і жывапісу з фондаў Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Экспанаванне выставы працягнецца да 16 кастрычніка 2023 года.

255