Запрашаем на майстар-клас!

На парозе – верасень. Апошні месяц “дачнага сезону” на лецішчы Васіля Уладзіміравіча Быкава. Але яшчэ ўвесь гэты месяц мы гасцінна сустракаем наведвальнікаў!

А калі трэба асаблівая нагода, каб завітаць да нас, то вось яна!

16 і 17 верасня а 14-й гадзіне мастачка Ірына Князева, яна ж куратар філіяла “Музей-дача Васіля Быкава”, запрашае на заключны ў гэтым годзе “Васільковы пленэр”.

Удзельнікаў чакае экскурсія па музеі, знаёмства з інсітным мастацтвам і майстар-клас па роспісе торбаў-шопераў у стылі беларускіх маляванак.

Нагадаем, што ніякіх спецыяльных талентаў і навыкаў для ўдзелу не патрабуецца. Пры стварэнні мастацкіх сюжэтаў можна будзе аддацца смелым творчым эксперыментам і аўтарскаму бачанню. Самыя ж асцярожныя творцы змогуць скарыстацца гатовымі тэмамі і трафарэтамі выяў.

Занятак будзе праходзіць на светлай і ўтульнай мансардзе дачы, дзе калісьці і сам Васіль Уладзіміравіч адпачываў душой з пэндзлем у руцэ.

Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

Кошт удзелу – 20 рублёў (уваходзіць экскурсія, майстар-клас, шопер, фарбы і іншыя расходныя матэрыялы). Гатовыя шоперы ўдзельнікі пакідаюць сабе.

Ласкава запрашаем дарослых і дзетак!

257