Прэзентацыя новай кнігі М. Пазнякова

Прэзентацыя кнігі "Слаўны працай чалавек" Міхася Пазнякова

14 верасня 2023 а 11 гадзіне адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхася Пазнякова “Слаўны працай чалавек”.

Міхась Паўлавіч Пазнякоў – вядомы беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык і мовазнаўца, аўтар больш сотні кніг, лаўрэат Нацыянальнай, Міжнародных літаратурных прэмій імя Віталія Біянкі, імя Антуана дэ Сент-Экзюперы і многіх іншых, уладальнік медаля Францыска Скарыны, старшыня Мінскага гарадскога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі”, актыўны грамадскі дзеяч.

Новая кніга Міхася Пазнякова “Слаўны працай чалавек” з дапамогай вершаў, скорагаворак і загадак знаёміць юнага чытача са светам разнастайных прафесій. Кніга адрасавана дзецям малодшага школьнага ўзросту.

Кошт білета − 3,5 руб.

САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.

Тэл. для даведак: 8 (017) 270-17-02.

Афіцыйны сайт: www.kolasmuseum.by

e-mail: info@kolasmuseum.by

566