«Знаёмся, я — музей!»

1 верасня адгортваецца новы лісток календара, які абвяшчае пачатак… Пачатак восені, пачатак новага навучальнага года. Хтосьці ў гэты дзень робіць ўсяго толькі адзін крок наперад – у наступны клас, а нехта сядзе за парту ўпершыню. Пяцікласнікі ж пераступяць парог з малодшай у сярэднюю школу.

У гэты прыгожы, святочны дзень – Дзень ведаў – Літаратурны музей запрашае адкрыць і новы музейны свет – свет пісьменнікаў і літаратурных герояў, напоўнены захапляльнымі гісторыямі.

1 верасня 2023 запрашаем першаклашак і пяціклашак на інтэрактыўную пазнавальную праграму “ЗНАЁМСЯ, Я – МУЗЕЙ!”!

Для першакласнікаў будзе магчымасць упершыню патрапіць у музейны свет і даведацца шмат цікавага пра тое, адкуль пайшлі музеі, адчуць сябе сапраўдным музейшчыкам і стварыць кніжачку-сувенір сваімі рукамі. А пяцікласнікаў пазнаёмім не толькі з музейнымі таямніцамі, а яшчэ і з “Капітанам далёкіх вандровак” – Янкам Маўрам.

Удзел бясплатны па папярэднім запісе.

Падрабязная інфармацыя і запіс па нумары: +375 17 363 56 21.

Час правядзення: з 11.00 да 18.00.

Працягласць праграмы: 45-60 хв.

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. Максіма Багдановіча, 13.

638