Шчыра запрашаем!

Анонс музейных мерапрыемстваў!

Шаноўныя сябры, прапануем вашай увазе анонс мерапрыемстваў Музея Якуба Коласа!

23 жніўня ў 18.00 – у межах праекта “Простыя словы” лекцыя “Культурны шлях Скарыны”, вас чакае незвычайнае падарожжа разам з Францішкам Скарынам, каб наведаць гарады, дзе першадрукар пакінуў свой культурны след.

Білет на лекцыю: уваходны білет у музей 6,50 рублёў.

30 жніўня ў 18.00 – музычны спектакль “Чырвоны каптурок на новы лад”, творчы праект калектыва Філармоніі для дзяцей і юнацтва. Інтэрактыўная казка-гульня, у якой дзеці з дапамогай вядучай абіраюць галоўных герояў казкі, адказваюць на пытанні і дапамагаюць артыстам выбудаваць новую сюжэтную лінію у спектаклі.
Уваходныя білеты: дзіцячы - 5 рублёў, дарослы – 8 рублёў.

31 жніўня ў 18.00 – цыкл “Танцаў на палянцы” працягне майстар-клас-канцэрт капэлы Алеся Лася “ТрыА”. Капэла Алеся Лася “ТрыА” спыняе час і запрашае зрабіць разам падарожжа ў мінулае. Туды, дзе гучалі абэркі, мазуркі, вальсы, полькі…Разам мы даведаемся шмат цікавага пра гісторыю беларускіх танцаў, пачуем традыцыйную беларускую музыку ў выкананні капэлы Алеся Лася, і, канешне ж, будзем танчыць.
Уваход – 12 рублёў.

9 верасня ў 16.00 запрашаем на канцэртную праграму гусляра Алеся Чумакова “Як не лёс памерці – значыць час кахаць”.
Уваход – 15 рублёў.

12 верасня ў 13.30 – адбудзецца прэзентацыя кнігі Міхася Пазнякова “Слаўны працай чалавек”.
Білет на лекцыю: уваходны білет у музей 3,50 рублёў.

21 верасня ў 18.30 – у межах праекта “Простыя словы” сустрэча з Навумам Гальпяровічам “Сэлфі з часам”.
Білет на лекцыю: уваходны білет у музей 3,50 рублёў.

27 верасня ў 18.00 – у працяг праекта “Простыя словы” запрашаем на сустрэчу з Анатолем Бутэвічам.
Білет на лекцыю: уваходны білет у музей 3,50 рублёў.

547