«Васільковы пленэр»

29 ліпеня а 14-й гадзіне Музей-дача Васіля Быкава запрашае на чарговы мастацкі пленэр па роспісе шопераў у стылі беларускай маляванкі. Разам з мастачкай Ірынай Князевай праз наіўнае (інсітнае) мастацтва ўдзельнікі будуць ствараць на шоперах вобразы Васіля Быкава.

Занятак па традыцыі будзе праходзіць у гасцінным двары быкаўскага лецішча. Запрашаем дарослых і дзяцей!

Кошт удзелу – 20 рублёў (уваходзіць экскурсія, майстар-клас, шопер, фарбы і іншыя матэрыялы). Уласнаручна распісаныя баваўняныя шоперы з выявай пісьменніка ўдзельнікі “васільковага” пленэру пакідаюць сабе.

Запіс вядзецца па тэл. +375 29 811 21 85, +375 17 363 94 65, +375 17 395 44 47, а таксама праз асабістыя паведамленні ў сацсетках Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры.

303