Мерапрыемствы да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры віншуе ўсіх беларусаў з надыходзячым Днём Незалежнасці і запрашае наведаць мерапрыемствы, прымеркаваныя да святочнай даты.

2 ліпеня ў 14:00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца спектакль “Время выбрало за них” – інсцэніроўка па матывах серыі кніг “Піянеры-героі”. Паказ арганізаваны сумесна з Беларускім дзяржаўным акадэмічным тэатрам юнага гледача. Уваход вольны.

г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 13. Тэл. +375 (17) 363-56-21.

3 ліпеня ў 11:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае дзяцей і бацькоў на пазнавальна-забаўляльную праграму “Мінск – любоў мая!”. Наведвальнікі пазнаёмяцца з самымі незвычайнымі паштоўкамі з фондаў музея, паўдзельнічаюць у віктарыне-падарожжы па Мінску канца XIX – пачатку XX ст., а таксама ўласнаручна зробяць паштоўку “Прывітанне з Мінска”. Уваход вольны.

г.Мінск, вул.М.Багдановіча, 7а. Тэл. +375 (17) 355-22-95.

3 ліпеня ў 11:00 і 15:00 Літаратурны музей Петруся Броўкі прадставіць інтэрактыўную праграму “Да сонечных новых вышынь!”. Наведвальнікам прапануюць аглядавую экскурсію па музеі-кватэры народнага паэта, а пасля іх чакае настольная гульня “Мінск вачыма Петруся Броўкі”. Уваход вольны (пажаданы папярэдні запіс).

г.Мінск, вул.К.Маркса, 30. Тэл. +375 (17) 342-09-81.

3 ліпеня з 9:30 да 18:00 філіял “Беларуская хатка” запрашае наведаць літаратурна-дакументальную выставу “Аркадзь Смоліч: служэнне роднаму краю”, прысвечаную таленавітаму вучонаму, дзеячу беларускага нацыянальнага адраджэння. З 9:30 да 16:00 для наведвальнікаў будуць ладзіць экскурсіі-квэсты па экспазіцыі музея “Спасцігаем і падарожнічаем разам”. У 16:00 і 17:00 іх чакаюць батлеечныя прадстаўленні (паказ свецкіх інтэрмедый XIX ст.). Уваход вольны.

г.Мінск, вул.Рабкораўская, 19. Тэл. +375 (17) 375-52-13.

1-3 ліпеня філіял “Фальварак Ракуцёўшчына” запрашае на экскурсіі і квэсты на тэрыторыі сядзібы. Таксама ў гэтыя дні тут пройдзе пленэр “Хараство роднага краю” мастацкай студыі “Вернісаж” Красненскага СДК.

Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в.Ракуцёўшчына. Тэл. +375 (176) 70-26-41.

1 ліпеня Літаратурны музей Кузьмы Чорнага арганізуе велапаход “Гэта наша з табой гісторыя” (Цімкавічы – Вялікая Раёўка – Вялікія Прусы – Цімкавічы).

Мінская вобласць, Капыльскі раён, в.Цімкавічы, вул.Слуцкая, 60. Тэл. +375 (1719) 4-34-26.

Ласкава запрашаем!

441