На радзіме Кузьмы Чорнага прайшло свята «Цімкавіцкія вытокі». Частка 2

Акрамя галоўнай сцэны на свяце ў Цімкавічах дзейнічала мноства іншых лакацый, дзе цімкаўляне і госці свята цікава бавілі час. Так, у Літаратурным музеі Кузьмы Чорнага праходзілі экскурсіі з чаяваннем і адбываліся батлеечныя прадстаўленні. На прылягаючай тэрыторыі праводзіліся мовазнаўчыя і краязнаўчыя гульні, разыгранкі, ладзіліся займальныя майстар-класы, дзе кожны жадаючы мог уласнаручна зрабіць фірменны цімкавіцкі сувенір. У парку адпачынку праходзілі літаратурныя чытанні “Арт-фэст”, дзейнічала фотагалерэя “Новы позірк”, а таксама іншыя тэматычныя і інтэрактыўныя лакацыі для дзяцей і дарослых.

Свята "Цiмкавiцкiя вытокi" праходзіла ўжо ў другі раз. Па ўсім відаць, на Капыльшчыне з’явіўся мясцовы культурны брэнд.

587