На радзіме Кузьмы Чорнага прайшло свята «Цімкавіцкія вытокі»

24 чэрвеня, у дзень нараджэння пісьменніка Кузьмы Чорнага, у яго роднай вёсцы Цімкавічы на Капыльшчыне прайшло лiтаратурна-музычнае свята "Цiмкавiцкiя вытокi".

Насычаная, яскравая праграма мерапрыемства сабрала мноства гасцей з усёй Міншчыны. На галоўнай сцэне адбылося ўзнагароджанне пераможцаў творчага конкурсу “Кожны чалавек – гэта цэлы свет” паводле творчасці Кузьмы Чорнага. Вялікую канцэртную праграму прадставіў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Беларускага дзяржаўнага ансамбля народнай музыкі “Свята”. Таксама горача віталі гледачы і калектывы мастацкай самадзейнасці Капыльскага раёна. Атрымаць асалоду ад пагружэння ў свет прафесійнага тэатра можна было падчас выступлення Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага тэатра юнага гледача, які бліскуча прадставіў спектакль “Беларускія вадэвілі”.

526