Літаратурны пленэр у межах праекта «Быкаўскія дні»

З 2014 года ў межах традыцыйнага праекта “Быкаўскія дні” Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры ўшаноўвае памяць народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава. Штогод, з 19 па 22 чэрвеня, у філіяле “Музей-дача Васіля Быкава” ладзяцца тэматычныя мерапрыемствы: літаратурныя і мастацкія пленэры, творчыя сустрэчы, музычныя імпрэзы і г.д.

19 чэрвеня 2023 года, у дзень нараджэння Васіля Быкава, запрашаем сталых прыхільнікаў творчасці класіка, а таксама тых, хто яшчэ толькі жадае спасцігнуць таямніцу яго душы, на літаратурны пленэр. Мерапрыемства пройдзе ў філіяле “Музей-дача Васіля Быкава”. Пачатак - а 13-й гадзіне.

Пленэр пройдзе пад дэвізам “Марафон-99. Гэта мая дарога дамоў”, бо у гэты дзень споўніцца 99 год з дня нараджэння Васіля Уладзіміравіча і менавіта з гэтага мерапрыемства пачнецца падрыхтоўка да 100-гадовага юбілею пісьменніка.

Літаратурны пленэр пройдзе пры ўдзеле выдавецтва “Мастацкая літаратура”. Запрошаныя госці: намеснік дырэктар выдавецтва “Мастацкая літаратура”, галоўны рэдактар часопіса “Полымя” Віктар Анатольевіч Шніп, вядучы літаратурны рэдактар выдавецтва “Мастацкая літаратура” Аксана Уладзіміраўна Спрынчан, галоўны рэдактар часопіса “Нёман” Наталля Мікалаеўна Касцючэнка, рэдактар аддзела прозы часопіса “Нёман” Таццяна Мікалаеўна Дашкевіч, рэдактар аддзела публіцыстыкі часопіса “Полымя” Наталля Мікалаеўна Казапалянская, рэдактар аддзела паэзіі часопіса “Маладосць” Юлія Аляксандраўна Алейчанка.

Сустрэча будзе праходзіць на свежым паветры, у двары быкаўскага лецішча. Уваход вольны.

ПРАГРАМА:

  • 13:00 сустрэча удзельнікаў і гасцей;
  • 13:30 экскурсія па музеі, прэзентацыя перасоўнай выставы “Доўгая дарога дадому”;
  • 15:00 літаратурны пленэр (выступленні ўдзельнікаў пленэра: чытанне ўласных твораў, выкананне песень, урыўкаў з твораў Васіля Быкава, вершаў беларускіх паэтаў і г.д., а таксама чаяванне пад шатамі славутых “быкаўскіх” бяроз);
  • 17:00 завяршэнне мерапрыемства.

Даведкі па тэлефонах: +375 29 811 21 85, +375 17 395 44 47 (Князева Ірына Расціславаўна).

341