Адкрылася выстава Віктара Барабанцава

У Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адкрылася выстава заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата прэміі “За духоўнае адраджэнне” Віктара Барабанцава.

Выстава дэманструе вынік плённай працы мастака на ніве выяўлення беларускіх дзеячоў літаратуры розных часоў. Тут можна пабачыць партрэты Кірылы Тураўскага, Сымона Буднага, Адама Міцкевіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, Уладзіслава Сыракомлі, Максіма Багдановіча, Аляксея Дударава, Уладзіміра Карызны, Георгія Марчука, Алены Стэльмах, Віктара Карамазава, Алеся Бадака, Віктара Шніпа і інш.

Выстава будзе дзейнічаць па 30 верасня 2023 года.

330