Уладзіміру Карызну — 85

25 мая віншуем з 85-гадовым юбілеем выдатнага беларускага паэта і перакладчыка, аўтара слоў Дзяржаўнага гімна Беларусі - Уладзіміра Карызну!

Уладзімір Іванавіч – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь, уладальнік шматлікіх прэмій, кавалер ордэна Францыска Скарыны, а таксама шырока вядомы паэт-песеннік.

У фондах нашага музея захоўваюцца кнігі, фатаграфіі, рукапісы, перададзеныя самім паэтам у 2004 г. (каля 150 адз. захоўвання), а таксама партрэт У.Карызны аўтарства В.Барабанцава.

537