Вынікі творчага конкурсу

Падведзены вынікі творчага конкурсу “Янка Маўр: вандраванне па зорках”, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння беларускага пісьменніка Янкі Маўра.

У III заключным этапе прынялі ўдзел 207 работ пераможцаў II раённага этапу – навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Мінскай вобласці.

Журы ў складзе навуковых супрацоўнікаў музея, літаратуразнаўцаў, пісьменнікаў Мінскага абласнога аддзялення ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” вызначыла пераможцаў у намінацыях творчага конкурса: “Літаратурная творчасць”, “Выяўленчае мастацтва” і “Мініяцюра (інсцэніроўка)”, а таксама заснавала спецыяльныя прызы ў асобных намінацыях.

Спіс пераможцаў у намінацыі “Выяўленчае мастацтва”

Спіс пераможцаў у намінацыі “Літаратурная творчасць”

Спіс пераможцаў у намінацыі “Мініяцюра (інсцэніроўка)”

15 мая 2023 года аб 11-й гадз. у музеі адбудзецца ўрачыстае ўзнагароджанне пераможцаў і лаўрэатаў конкурсу. Цырымонія пройдзе ў межах святочнага мерапрыемства, прысвечанага 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Маўра і Міжнароднаму дню сям’і.

У гэты ж дзень у музеі адбудзецца Круглы стол з удзелам нашчадкаў Янкі Маўра, прадстаўнікоў навуковай, пісьменніцкай, грамадскай супольнасцей, а таксама перыядычных выданняў і сродкаў масавай інфармацыі. Пачатак - а 13-й гадзіне.

554