Кінапаказ «Воўчая зграя»

Напярэдадні Дня Перамогі запрашаем вас у Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры на кінапаказ “Воўчая зграя”. Мерапрыемства ладзіцца сумесна з кінастудыяй “Беларусьфільм”.

Гэта кінафільм 1975 года па аднайменнай аповесці Васіля Быкава, за якую ён атрымаў Дзяржаўную прэмію БССР імя Я. Коласа.

Кінафільм раскажа пра падзеі часоў Вялікай Айчыннай вайны праз паказ гісторыі невялікай групы партызан, што перапраўляюцца ў суседні лагер. У гэты час іх пераследуюць нацысты, якія паводзяць сябе нібы “воўчая зграя”. У возе партызан чацвёра: паміраючы ад ран Ціханаў, радыстка Клава на дзявятым месяцы цяжарнасці, ездавы Грыбаед і паранены Ляўчук…

Кінапаказ адбудзецца 8 мая 2023 года ў 15:00.

Кошт уваходнага квітка: школьнікі і навучэнцы – 3,00 руб., астатнія катэгорыі наведвальнікаў – 5,00 руб.

Квіткі можна набыць анлайн па спасылцы https://24afisha.by/ru/minsk/events/performances/324551 або ў касе музея.

Узроставая катэгорыя: 12+.

Чакаем вас па адрасе: г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 13.

Тэлефон для даведак: +375 (17) 363-56-21.

Мова кінафільма: руская.

394