«Метафарычныя партрэты»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа

Прэс-рэліз

“Метафарычныя партрэты”

Лекцыя-практыкум МАК-кансультанта Дар’і Грыгор’евай у межах
музейнага праекта “Простыя словы”

3 мая а 18-й гадзіне ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца лецыя-практыкум МАК-кансультанта Дар’і Грыгор’евай “Метафарычныя партрэты” ў межах музейнага праекта “Простыя словы”.

У арсенале мастакоў для напісання карцін і партрэтаў незлічоная колькасць матэрыялаў самых розных колераў і адценняў. А што рабіць, калі мы зусім не мастакі? Можна напісаць свой уласны партрэт… словамі, але пры дапамозе метафарычных карт. Назва ў іх рамантычная і крыху загадкавая, здаецца, быццам яны звязаны з магіяй і варажбой. Але не. Метафарычныя асацыятыўныя карты (МАК) – гэта набор карцінак, якія выкарыстоўваюць для дыягностыкі і прапрацоўкі псіхалагічных праблем, а таксама для навучання, самапазнання, гульняў і творчасці. Часам іх яшчэ называюць праектыўнымі, О‑картамі ці картамі асацыяцый.

На творчай сустрэчы госці Дома Коласа пазнаёмяцца з такой псіхалагічнай прыладай як метафарычныя карты, навучацца выкарыстоўваць іх для глыбокага і нестандартнага знаёмства з сабой і сваімі праявамі, паспрабуюць напісаць вершы, якія і стануць метафарычным паэтычным партрэтам асобы.

Кошт уваходнага білета – 10 рублёў.

Колькасць абмежавана!

Папярэдні запіс абавязковы!

Сардэчна запрашаем!

Кантактны тэлефон: (017) 270 17 02 , +375 29 704 86 35

Адрас: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5

www.kolasmuseum.by; e-mail: info@kolasmuseum.by

16+

404