Творчы вечар Навума Гальпяровіча

“Я бачыў шмат гарадоў, палюбіў душой наш прыгожы Мінск, але па-ранейшаму для мяне самы першы і самы галоўны мой родны. Ён і ёсць мой галоўны герой. Мой Горад,” – так кажа пра родны Полацк Навум Гальпяровіч. Навум Якаўлевіч – паэт, празаік, публіцыст, заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь.

Сёлета выйшлі з друку дзве кнігі пісьменніка: паэтычны зборнік “Ветразь лёсу” і напоўненая пачуццямі дабрыні і шчырай пяшчоты кніга прозы “Горад”.

28 красавіка Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на творчы вечар Навума Гальпяровіча “Застаюцца песня і Радзіма”.

Мы не толькі прэзентуем кнігі ва ўтульнай атмасферы музейнай залы: перанясемся ў свет полацкіх вулак і акунемся ў карункі паэтычных радкоў… Перш за ўсё, гэта будзе сустрэча з Аўтарам, размова, дыялог і самарэцэнзія на творчасць і яе плён. Таму запрашаем рыхтаваць да сустрэчы пытанні, разважаць над кнігамі Навума Якаўлевіча і чакаем у музеі 28 красавіка ў 18:30.

Таксама ў сустрэчы возьмуць удзел сучасныя беларускія літаратары і калегі пісьменніка.

Уваход вольны.

Тэлефон для даведак: +375 17 363 56 21.

Адрас: г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.

654