Літаратурная імпрэза да 135-годдзя Франца Кафкі DEAD POETS NIGHT. VOL.1 KAFKA


DEAD POETS NIGHT. VOL.1 KAFKA. Літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа. г. Мінск, 2018 г.

15 лістапада 2018 года а 18.00 у Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца літаратурная імпрэза да 135-годдзя Франца Кафкі “DEAD POETS NIGHT. VOL.1 KAFKA”.

Франц Кафка – вядомы нямецкамоўны пісьменнік, які амаль нідзе не друкаваўся пры жыцці. У сваім тэстаменце ён наказаў сябру Максу Броду знішчыць усю сваю літаратурную спадчыну, але Макс Брод гэтага не зрабіў, дзякуючы чаму Франц Кафка стаў адным з самых уплывовых і знаных літаратараў свету.

Абсурднасць і марнасць чалавечага існавання, трывога і страх перад Быццём сталі істотнымі складнікамі творчага стылю пісьменніка. Чытаць яго творы няпроста, але менавіта праз гэтую складанасць раскрываецца сапраўдны сэнс жыцця. У мастацкім свеце твораў Франца Кафкі чалавек асуджаны не няпэўным законам, а ўласным сорамам. Непераўзыдзены майстра і валадар царства нямецкай мовы стварыў цэлы сусвет, які адкрыты для кожнага, хто прагне спазнання і пошуку.

На літаратурнай імпрэзе цыклу “DEAD POETS NIGHT” наведвальнікаў чакаюць героі Франца Кафкі, перфоманс і нечаканасці, лекцыя па творчасці нямецкага класіка, санаты Бетховена для віяланчэлі.

Шчыра запрашаем!

Уваход – 2,5 р.

Адрас музея: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 5.
Тэл. 284 -17- 02
Афіцыйны сайт: www.yakubkolas.by


ЦЫКЛ ЛІТАРАТУРНЫХ ІМПРЭЗ
“DEAD POETS NIGHT”
СЦЭНАРНЫ ПЛАН выдання 1 -
KAFKA
(сустрэча, прысвечаная 135-годдзю Франца Кафкі)

17.30 – 18.00 – Абсурд распачаты. Віяланчэль саліруе.
17.45 – 18.00 – Балет “Юнак і смерць” (Р. Нурыеў, З. Жармэн).
18.00 – 18.05 – “Brief an der Vater”.
18.05 – 18.35 – Лекцыя.
18.35 – 18.40 – “Kühl und hart” .
18.40 – 18.45 – Інтэрлюдыя.
18.45 – 19.05 – Коджы Ямамамура “Сельскі лекар”.
19.05 – 19.15 – Паспытай фартуну!
19.15 – 19.25 – Інтэрв’ю Ф. Кафкі.
19.25 – 19.30 – Абсурд скончаны.

138